 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Сучасныя страшылкі. Modern Sagen. Ад жаху валасы ўстаюць тарчма. Тут рэй вядуць Мярэсьсеў і Карчагін. Ты зь імі не сябруеш? А дарма! Ты прагнеш вагін – мусіш мець “фальксваген”. (Маркотнейшай аповесьці няма.) Чым Брагін, лепш наведаць Капэнгаген, хоць кажуць, што і Данія – турма. Наш сьвет – тэатар. На пачатку – шатня. Пасьля буфэт, грымёрка… і вар’ятня, дом творчасьці, дзе кожны – пацыент, што трапіў на курорт амаль задарам і дзень пры дні руплівым санітарам дыктуе свой вялікі тастамэнт.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|