 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
мая ўсходняя жанчына сядзіць сярод кніг у паравозным замку і штодзённа галосіць паэмамі З.Ю.В. Коміны замка абкладзены калінавымі зоркамі і брусьнічнымі планетамі На сьценах вісіць некалькі пяцікутавых плакатаў з вайсковымі і кулінарнымі заклікамі жанчына носіць сукенку з марскіх шчарупкаў чаравікі з курыных лапкаў і жоўтыя гарбузовыя бранзалеты Яе вочы падобныя на краскі шыпшыньніка валасы сапраўдныя крылы коршака курацапа
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|