 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Назірай за маімі чорнымі вушамі Прыглядайся да іх бляску Каб усмоктаць сваім духоўным горлам Моц маёй вушной энэргетыкі Ты павінен Ведаць сітуацыю Чарнобыльскай зоны Ты чалавек-крыж Таму бяры вялікі карадобны сьцяг і тупай на цэнтральную плошчу Добруша Тады аблокі як натоўпы саранчы праскачуць па Небастыку ў бок Паўднёвай Афрыкі Ды гарлапаністы вецер прыкатурхаецца да помніка ДурДомЛіта Потым заскрыгочуць металічнымі сківіцамі пакалечаныя мурыны Балкампёс і Друхлос спужаюцца і пачнуць бегаць вакол мяне Ты назірай Усмоктвай Хутка дыхай Інакш сэрца захоча выбухнуць ядзернай бомбай А дух адчуе асалоду ў крывавым корсьце Які чапляецца на ланцугах да кірзакаватага крэсла Каралугнай Амёбы На якой адбываецца досьлед паранаідальных прышчыкаў На якіх звычайна высьпяваюць аксамітныя фтырусы Таму вывучы ўсе матэрыялы Дзе жывуць беларускія японцы Там і таксама на ўскрайку планэты Зямля ты зноў убачыш мяне Гэта значыць я чалавек Я займаюся пірамідальнай справай Па якой любяць праходжвацца двухрогія зубры Яны маюць чырвоныя зубы Пасьля дзіўных сняданку абеду і вячэры Але раптам яны ня будуць жаваць сквірчэць рыкаць і мыкаць Будуць пабудаваны бранзаваныя замкі I зьявяцца трохрогія рыцары Вось менавіта тады ў мяне пачнуць расьці зялёныя сьмярдзючыя вушы Гэта атрута Таму бяры карадобны бубен і ляпай сваёй валасатай Ляпай Хочацца пачуць гэткія адмоўныя гукі Хочацца прыцягнуць тваю ўвагу да праблемаў сучаснай культуры Таму завітай да майго сябра філёзафа Ён растлумачыць усё.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|