РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
У кожным слове ёсьць мастацтва,
жыве па прынцыпу адным:
з маленства ўступіш у сваяцтва –
не назавеш павек чужым.
 
І з гэтай простаю высновай
у моцу сіл сваіх пяеш,
са слова пачалася мова,
а што я, людзі, безь яе?!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.