РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Сыне, прыадкрый на ўсход фіранку,
чуецца за шыбай гамана,
мо вясёлы госьць у нас на ганку,
можа, ў небе плача птушаня.
 
Ручаіна сьнег падталы плужыць,
павадкам прасочваецца ў сны,
затуляла я цябе ад сьцюжы,
як мяне затуліш ад вясны?!
 
У яе скупыя абяцанкі,
многа сьнегу талага сплыло,
словам вечаровай калыханкі
жывіцца, сынок, мае цяпло.
 
Бессэнсоўна думаць, што са змроку
(ты i верыць, сынку мой, пакінь,
ў тое), што з далёкага Марока
бусел прынясе нам апельсін.
 
Hi бусла няма, ні апельсіна,
нават пакідае маладосьць,
у акне счарнелая галіна,
i далёка наш вясёлы госьць.
 
З хісткага абветранага ганку
ня вярнуцца ў страчаныя дні,
але... ўсё-ткі прыадкрый фіранку,
што там... за акном, сынок, зірні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.