РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не па валошкавай мяжы,
не па рамонкавым узьмежку,
б’юць па асфальце капяжы,
на жаль, з гадамі ўперамешку.
 
Далёка мне да сівізны,
і для мяне труна ня зьбіта,
вось толькі б трошкі дабрыні,
каб знаць, што некім не забыта.
 
Распушаць хутка каташкі
у незабыўнай далі вербы,
ці гэта век такі цяжкі,
што нельга ў ім пражыць бязь сьвербу?
 
Бяз прагі ўтульнага жытла,
бяз смагі бліжняга абвесьці,
мне б толькі трошачкі сьвятла,
каб там, дзе падаць, не прысесьці.
 
Бяда – баяцца сінякоў,
люблю зь дзяцінства вецер рэзкі,
які зьлятае з бальшакоў,
каб у нізах люляць пралескі...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.