РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паверце, тыя, хто згубіў
на сьветлы дзень надзею ў сэрцы,
хто, прагнучы любві, любіў
па той адной высокай мерцы,
што нам даецца толькі раз,
якую доля выбірае, –
нішто не страчваецца ў нас,
нішто ў душы не адгарае...
 
О, як аднойчы запяе!
Душа, няхай сабе і зрэдку,
па-веснавому растае
і ў нас саміх ідзе ў разьведку,
каб адшукаць той нэрв слабы,
што ў нас агнём жывым пульсуе,
нерв неразумны і сьляпы,
які закружыць, завальсуе...
 
Пяе! Душа мая пяе!
Ізноў любві ўзыходзіць зорка...
I мне ў праменнасьці яе
чамусьці горача i горка.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.