РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не дапішаш i не дамалюеш,
бачу сьлед i знаю – не дагнаць,
хай павек забудзе, як цалую,
ён дзеля таго, каб i ня знаць.
 
Каб сярод сяброў не выхваляцца,
пацалунак! – столькі той бяды,
умеючы, няцяжка цалавацца,
цяжка разьмінуцца пазаўсёды.
 
Зашчыміць аднойчы нечым даўнім,
хай-ка неба расьпяе жаўрук,
выпадае часта непапраўным
выбар вуснаў, позіркаў i рук.
 
Мне б таго, чые ірву паштоўкі,
толькі ж не па мне туды хада,
мне цяжэй дайсьці да Камароўкі,
часу ды i ног ужо шкада.
 
Не дапішаш i не дамалюеш,
а даводжу майскаму хрушчу,
быццам той, хто знае, як цалую,
думае, ці к ручцы дапушчу?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.