РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Сяржук Сокалаў-Воюш
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Новая казка. А казка старая:
З пысай вар’ята, з імпэтам абшарніка
Ходзіць па змрочным і спляжаным краі
Чорны падпальшчык у форме пажарніка.

Служкі навокал лісьлівыя, хцівыя
Толькі што пасмамі плех не загладжваюць,
Варта зласьлівая, варта кусьлівая
Сочыць: ці кленчаць, ці гнуцца, ці здраджваюць.

Кленчаць і гнуцца... Суцешся, зарадуйся:
Зьнішчыў народ свой — скачы над магіламі,
Хіба што здрада, ды сёньнячы здрада ўся
Гледзіць у рот табе вочкамі мілымі.

Можа быць заўтра... Але ці засьвеціцца
Золак вясновы над краем пагоставым?
Кволы агеньчык ва ўпартасьці леціцца,
Каб не пакінуць памерлых на ростанях.

Тупа сякера на сьвет пазірае,
Ломяцца вілы ў далонях стажарніка,
Косы іржэюць... І ходзіць па краі
Чорны падпальшчык у форме пажарніка...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.