РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ён ступаў па маладой зямлі,
Выратоўца, босаю нагою.
Дома доўга тлеюць вугалі,
Домам пахне родны дым ізгою.
 
Ён пакінуў босыя сьляды
На сьпякотных камянях і ў чыстых
Душах.
І дагэтуль цень худы
К вечару расьце.
І пыл ня выстыг.
 
Каб людскому не згарэць гальлю,
З ласкі боскай
Мусіць сьвет да скону
Найсьвятую ўсёй зямлі
Зямлю
Уздымаць над прахам,
Як ікону!
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.