 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Затрапятаўся, быццам Дабравесьце, Над Галілейскім морам галубок. І ветру зажадалася прывесьці З маруднай рыбай сеткі трапяткія. І ён бруёк блакітны павалок. І дол сухі Успомніў дотык кія. Лянотаю зялёнай пальма млее. Тут мусіў змаладзіцца сьвет стары. І стала хроснай маткай Галілея. І Капернаум чуе крок Хрыстовы. І не змаўкае Слова на Гары. Як наша каня, Просіць піць прастора.
1993
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|