РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Страх свой не абтрасеш, як прах.
Цяжка сьмерці зірнуць у вочы.
На Галгофу далёкі шлях,
Нечаканы,
Як сон сірочы.
 
У самім жа сабе згарыш,
Сам наблізіш сваю катастрофу,
Сам жа мусіш свой несьці крыж,
Узысьці на сваю Галгофу.
І праступяць у людзях,
У тлях
Цудадзейнасьць,
Вар’яцтва,
Калецтва.
 
Да Галгофы кароткі шлях –
Даўжынёй на ўсё чалавецтва...
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.