Прыгадваю гарыстыя Бычкі У горадзе, абраным Панам Богам. І кланяюся ранішнім дарогам, Што пабягуць дадому нацянькі, Дзе слова Быкава прапахла стогам, Дзе п’е паўдзён яшчэ ў ракі з рукі, Дзе цешацца разлогам скразьнякі, Затокай – вадзянік, мядзьведзь – мярлогам. Тут Эўфрасіньні Полацкай чало Зайшло ў імглу, а з Полацка вяло Сьвятло сьвятое да Ерусаліма. Радзімы без апостала няма. Свой боль, свой сум, свой подых нездарма Апосталу даверыла Радзіма.
1993
|
|