РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Рыгор Барадулін
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Камяняр крута камень куе.
У рашучым настроі зубіла,
Быццам сіла,
Што старасьць згубіла,
Зноў правы заявіла свае.
Іскры прагнуць паветра глыток.
Сьпёка
Рот разяўляе шырока.
Быццам выбіў ён словы прарока,
Паважае сябе малаток.
 
Апранае Ерусалім
Камяняр,
Як закладнік зьнямогі.
І ў канцы яго мулкай дарогі
Замаўчыць
Толькі камень над ім.
 
1993
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.