РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Два мужыкі і глушэц
Байка
Неяк раз вясной,
На балоце, над ракой,
Глушэц на елцы засядаў
I сам з сабою талкаваў.
      А ведама усім,
Што зь мясам гэты птах сваім
      Бывае дарагім.
Дык вось, два мужыкі-панове,
      Як бы ў змове,
Той з аднаго, а той з таго канца
      Аблаву робяць на глушца.
Так падцікаюцца ўсё бліжай, бліжай –
I той, і той на птушку пальцы ліжа!
      Аж так і згледзеў таго той
      I, як на ліха, ў спор з сабой:
      – Куды ты лезеш, танканогі!? –
      Шапнуў Іван з сваёй дарогі,
      Рукі нялёгкай чалавек,
      Зь якой слыве свой цэлы век –
      Да гэтай птушкі мне закон,
      А ты, гультай, адгэтуль вон!
      – Ня твой, а мой! – сапе пан Ежы,
К яму мой сьлед стары, а твой, гад, сьвежы!
      Я маю з прадзедаў адвеку
      Над гэтай пусткаю апеку!
– Ня ты, а я тут пан! –
Гукнуў ужо Іван, –
Бач ты, абраўся «сямідзённік»!
      – А ты што лепшае, «казёньнік»?!
      Кідаюць стрэльбы і за грудзі
      Ўзяліся людзі.
      I што ж будзе?..
      Глушэц на гэты іхні шум,
      Што вёў так шчыра з кумам кум,
Падумаў: «Вось так ласуны над ласунамі:
      Знайшлі сварыцца –
      Пры чужым карытцы!..»
      I... паляцеў, захлопаўшы крыламі.
Ану, чытач, згадай канец:
Хто мужыкі, а хто глушэц?
 
1909
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.