РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З М. Канапніцкай
Тры дарогі
Ідуць тры сьцежкі з хаты
На долю і нядолю:
Ідзе адна, дзе пану
Людцы пахаюць поле;
 
        На лева ад хаціны
        Ідзе ў карчму другая,
        А трэйцяя – к магілкам,
        Дзе брат наш спачывае…
 
Ад цяжкай працы, поту
Адна расіцай сьвеціць;
Хто па другой праходзе,
– З бацькоў сьмяюцца дзеці;
 
        Палын расьце на трэйцяй,
        I наспы выжай, ніжай,
        I плача там бярозка,
        I крыж стаіць на крыжу…
 
Па сьцежках гэтых ходзяць
У лапцях нашы людзі.
Гэй! хто ім сьцежку ўскажа,
Што весьці к шчасьцю будзе?..
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.