РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З М. Канапніцкай
Тры пары дня
Прыйдзе сьвітаньне да маей хаткі
I разбуджаць мяне стане:
«Гэй! бяры коску; глянь! там на ўсходзе
Сонейка скора прагляне».
 
        Дзе ты, сярмяга? Пот яшчэ значан:
        Ночкай ня высах Пятровай.
        Дзе мая коска? дзе баяўніца:
        Час нам на луг за дуброву.
 
Прыйдзе палудня да маей хаткі,
Ка мне падсядзе на лаву,
I так глядзіць там, як мае дзеткі
Жывяцца поснаю стравай.
 
        I лусту хлеба чорнага ломе,
        Рукі чагосьці трасуцца,
        А што кусочак возьме, адкусе –
        Сьлёзы цурком паліюцца.
 
А прыйдзе ночка да маей хаткі,
Стане ў куток, падапрэцца
I, ў думах-думках, стоячы гэтак,
Песьняй глухой адазьвецца.
 
        А ў грудзях сэрца птушкай заскача,
        Хадыром хатка заходзе,
        Як ноч аб долі цяжкай мужычай
        Нудна галосе, заводзе.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.