РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З У. Сыракомлі
Доля
Ные сэрца без патолі,
        Нудна льюцца сьлёзы...
Выйду клікаць лепшай долі
        У даль, пад шум бярозаў.
Дзе ты лепшая, дзе, доля?
        Прыбудзь, – хай пазнаем!
Прымем хлебам, прымем соляй,
        Шчыра прывітаем.
Дарма плачу, прызываю
        I ў жалю малю я:
Вецер словы адбівае, –
        Доля ані чуе...
Ой ты, песенька, маўчы ты!
        Ня нам вецер зьбіці:
Хадзі з сэрцайкам разьбітым
        Па долі тужыці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.