РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З У. Сыракомлі
Каралі
Як ішоў я ў бой кіпячы,
        Як прашчаўся з хаткай,
Тут Гануля мая з плачам:
        «Пойдзеш гінуць, братка!
Але буду я маліцца,
        Каб ця Бог ацаліў,
Ты ж прынось за то гасьцінца
        „Шнур даўгі караляў“».
 
З ласкай Божай паручыла
        Грамадзе радзімай:
Палі ворагавы сілы,
        Горад здабылі мы.
Як прыціхнулі гарматы,
        Як браму зламалі,
Хто саетаў, хто дукатаў –
        Я шукаў караляў.
 
Хоць і ў шчасьці не радзіўся,
        А шукаю сьмела…
Шнур караляў замігціўся,
        Як бы вішань сьпелых.
Тут здабычыну схапіўшы,
        Не чакаю далей,
Чым ўскарэй сьпяшу к наймільшай
        Даць ей шнур караляў.
 
Па гасьцінцы, па дарожцы
        Кульгаю да дому...
Загудзелі званы ў вёсцы,
        Як па нежывому.
Прыбліжаюся к хаціне,
        Аж тут людзі здаля:
«Твая Ганна ў дамавіне, –
        Ня трэба караляў!»
 
Ой, заплакаў, ой, заенчыў
        Цяжэй цяжкай хмары,
Перад цэркаўкай укленчыў,
        Дый сьпяшу к аўтару:
Да Найсьвеншай да Марыі
        Збліжаюся ў жалі,
I завесіў Ёй на шыі
        Я тых шнур караляў.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.