РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З У. Сыракомлі
Груган
З-па-над лесаў, з-па-над хмараў
        Груган вылятае,
Сеў пад вёскай на папары,
        Груганят склікае.
На вялікай, знаць, быў згубе
        Ў далёкіх старонках:
Рука правая у дзюбе
        З залатым пярсьцёнкам.
 
– Эй, скажы, груган нязнаны,
        Скуль ты прыбываеш?
Скуль пярсьцёнак пазлачаны,
        I руку скуль маеш? –
– За гарамі, ой, дзяўчына,
        Страшны бой вядзецца;
Кроў ліецца ручаінай,
        Труп на труп кладзецца.
 
Зарывае люд рабочы
        Сьсечаны галовы,
На малойцаў грудзі, вочы
        Сыплюць наспы новы.
На курганах на бедачых
        Воўчы рык чуваці;
Не адна галосіць, плача
        Сірата і маці.
 
Сьлязьмі горка залілася
        Бедная дзяўчына:
– Вось калі я дажылася
        Няшчаснай часіны!
Ой, руку я ўжо пазнала!
        Той, чыя, – ня ўстане:
Гэты персьцень даравала
        Міламу ў расстаньні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.