РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зь невядомага аўтара
Ў сьвет!
Эй, зямелька, загон ты мой чорны!
Рые плуг, барана твае кветкі;
Ў табе сьпяць ураджайныя зёрны,
А мы ў сьвет, твае родные дзеткі.
 
        Сьвісьне коска ў тваей сенажаці,
        Бразьне серп на загоне пасьпелым,
        А прад намі прасьвіту ня знаці,
        Непагодай спавіты сьвет цэлы.
 
О вы, зёрны, о сноп умалотны,
О ты, жніў залатая мінута!
Жаль, нуда з намі ўсьлед плыве слотна,
А прад намі – маркотнасьць, пакута.
 
        Жаль, нуда заляглі, як туманы
        Хмар над нашай зямелькаю-маткай,
        А загон яе ў скібы зараны,
        А ў самой яе дрэмлюць зярнятка.
 
Хто пасьмее зямельку вініці,
Наракаць на цябе хто пасьмее,
Што ў бадзяньні нам страшна так жыці.
Што ў жалобе мы гэткай марнеем.
 
        Жаль, нуда хай ідуці, перад намі
        I маркотнасьць, і любасьць бясконца,
        А ты, маці, сваймі каласкамі
        Шумі, цешся і сьмейся да сонца.
 
Эй, зямелька, загон ты мой чорны!
І у нас яшчэ ўцеха загосьце;
Яшчэ будзем зьбіраць твае зёрны,
Яшчэ зложым свае ў табе косьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.