РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ластаўкі сядзяць напагатове,
крок неасьцярожны і... зьляцяць.
Сэнс таемны чую ў кожным слове
i баюся позірк свой падняць.
 
Аддае бульбоўнікам зьляжалым
(трэба ж нечым полю прывячаць),
як неўтаймавана лёгкі шалік
зноў ірвецца да твайго пляча.
 
Я на сьмеласьць гэтую злуюся,
шалік свой зацягваю мацьней,
ластавачак спудзіць не баюся,
а за сэрца стала страшна мне.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.