РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Адгукнуўся смуткам шолах
сакавітых летніх траў,
у душы гуляе сполах
абяцаных мне забаў.
Не гляджу цяпер з тугою,
як бывала, ў цёмны кут,
падзяліла лёс з другою,
падзялю i боль пакут.
Не паверу, што шчасьлівы
ты ў агні яе начэй,
зноў сустрэўшы палахлівы
позірк сьцішаных вачэй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.