РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Датлее ў ночы вугалёк,
гаркавы дым сплыве з пагорка,
ты – мой сьвятлісты матылёк,
мая нягаснучая зорка.
Пагоркам пройдуць пастухі
шукаць загубленае лета,
ты – мой штодзённы боль глухі,
мая далёкая планета.
 
Зарою зоймецца краёк
здаўна знаёмае лагчыны,
даюць нам вернасьці зарок
і не вяртаюцца мужчыны.
А мы глядзім у тую даль,
у тыя золкія сьвітаньні,
дзе нараджае ў сэрцы жаль
надзею ў новыя спатканьні.
 
А мы чакаем праз дажджы,
празь сьнегапады i завеі,
i веснавыя капяжы
б’юць па няспраўджанай надзеі.
А мы крычым усьлед здалёк
i пасьміхаемся няёмка:
куды ляціш, мой матылёк?
Каму сьпяваеш, мой салоўка?
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.