РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Як на допыце, кожнаю рыскай маўчу.
Не прысьпешвай, душа, асьцярожна,
я крывёю з-пад самага сэрца плачу,
тут ніяк памыліцца няможна.
 
Што ж ты, мілы мой ясень, трывожна шуміш,
невясёлая будзе вандроўка.
Я пакутна іду, як загнаная мыш
у куток, дзе стаіць мышалоўка.
 
Не пайшла б! Але ўспомню... i падаю ніц, –
як засады варожае выбух!
Ясень... Ясень... магчыма, i ты ад крыніц
на пагорак ад гэтага ж выбег.
 
Супыні! Прашумі мне: «Сястра, адпачні»,
ты ж маёй адзіноты – сааўтар!
Я баюся... баюся сустрэцца з вачмі,
каб ня страціць ix, ясень мой, заўтра.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.