РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Не цалаваць, ня думаць, не чакаць,
Хадзіць у госьці да сяброўкі зранку.
З усьмешкаю знаёмых сустракаць
i слухаць дрэў азяблых калыханку.
 
Прыміранае часам пачуцьцё!
Куды толькі мяне яно ня гнала,
яно, як боль тупы праз забыцьцё,
з агню ў агонь бязьлітасна кідала.
Жанчына! Маці! Сталы мой узрост, –
вытрэбваюць нямала абавязкаў,
як паліто ў дзяцінстве навырост,
мне выпала на міг кароткі ласка.
Я вырасла зь яе i адышла, –
трохкутніка клясычная разьвязка!
Не зразумела толькі, як магла
загразнуць, дзе, здавалася, нягразка!
 
Каханы... Сябра... Карацей – чужы!
Мароз узоры зноў на шыбах вяжа.
У полі вецер лёгкі адкружыў
i заўтра ля пад’езда сьнегам ляжа.
 
Закоўзаюцца дзеці... i мой сын
па гэтым сьнезе пройдзе з асьцярогай,
зімовая, да лому ў скронях стынь,
гарачая да наледзі трывога.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.