РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Іду туды, дзе луг духмяны,
дзе ў сініх рэках – невады,
шукаць твае сьляды, каханы,
пакінутыя на гады.
 
Паходкай лёгкай, лебядзінай
тапчу сухую асаку,
на ўсё жыцьцё мае адзіны
ты быў i ў сэрцы, i ў радку.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.