РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Падобны голас мой на ўсхліп
пакрыўджанай дзяўчынкі,
над сьнежаньскім спакоем ліп
сваволяць аблачынкі.
Сьмяюцца дзеці на двары,
а сэрца маё плача,
яшчэ ж учора гаварыў,
што я твая удача.
А сёньня тоненькім ільдом
ты не прыйшоў па сьледу,
хоць і казаў: у гэты дом
і мёртвы я прыеду.
Я не сумую, бо крадком
падслухала аднойчы:
паэты лечацца радком
і паміраюць двойчы.
Хоць і дрыжыць мая рука,
і сэрца спапялёна,
але мэлёдыя радка
разлукай не замглёна.
Няхай сто тысяч раз памру,
і зноўку уваскрэсну,
і ведаю: усё таму,
каб слухаў маю песьню.
Каб толькі ёй адною жыў,
не называў праклёнам,
і ўсё жыцьцё сваё тужыў
па мне, як ліст па клёну.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.