РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Раіса Баравікова
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Першае верасьня
Бяруцца скупа жоўтым кроны,
сумуе восеньская медзь.
Ён думаў, сэрцу забароніць
аб ім жывую памяць мець.
 
Я сапраўды нямнога помню,
знаходжу ў справах супакой,
бяжыць па тоненькаму промню
пачатак верасьня ў пакой.
 
З ахвотай школьнік занатуе
на ўроку летнюю пару,
i што было, пра што шкадуе
даверыць сшытку i пяру.
 
Мне не стае яго стараньня,
i пачынаю разумець:
ня трэба сшыткаў для паданьня,
дзе можна памяцьцю гарэць.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.