РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шарада № 2
Эх, памыйся, мой дружок,
      Мылам ды вадою,
А так складна, як у нас
      Першае – другое.
 
А калі ты ўжо другі
      I чацьвёрты ўдаўся,
Вось чаго замест бліна
      Ты дапамінайся.
 
Гамані: давайце мне
      Чацьвёртае з раду
I трэйцяга побач зь ім,
      Бо ня будзе складу.
 
Ну, а ўсё – кругом цябе,
      I ты зь імі разам,
Ажно цешыцца душа
      Адным гэтым сказам.
 
[1914]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.