РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Шарада № 3
Калі возьмеш першае
I другое сьледам: –
Што калісьці бегала,
Цяпер – за абедам.
 
Першае – чацьвёртае
Жывіць сьвет сабою,
Хоць – гультайка шчырая
Зімавой парою.
 
Дзе другога – трэйцяга
Не стае, ня любяць, –
Там жыцьцё няважнае,
Людзі шчасьце губяць.
 
А уся – знаёмая:
Мае панаваньне,
Ў посьце прад Вялікаднем
У сялянскім стане.
 
[1914]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.