РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
[Шарада № 7]
Як другая прыйдзе зь першай,
Мусіш торбачкі патрэсьці:
Асабліва хто падаткі
У пару ня ўсьпеў аднесьці.
А другая побач з трэйцяй
Важны чын у селяніна,
Хоць папы і паглядаюць
На яго з крывавай мінай.
 
Гора таму пакаленьню,
Як чацьвёртая з другою
На людзей спадзе, як змора,
Прынясе бяду з сабою.
Ўся ні сані ні калёсы –
На адно ж зь іх ёсьць падобна.
I з гары скаціцца можа,
I раскідацца спасобна.
 
[1914]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.