 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пакуль я са сваёй Павольнасьцю сялянскай Зьбяруся пазнаёміцца Зь вядомымі славутасьцямі, Заўсёды іншыя паразьбіраюць іх, Пазапрашаюць То на імяніны, то на вясельлі, То на юбілейныя ўрачыстасьці. Вось чаму За маім сталом Вы пераважна бачыце людзей, Чые імёны рэдка ўспамінаюць, I калі друкуюць, Дык толькі – петытам. Але я зь імі Чуюся найлепш: Няма патрэбы напінацца, Каб нудную бяседу падтрымаць, Падтакаваць усялякай недарэчнасьці. Калі маўчым – Маўчым да звону ў вушах; Калі гаворым – Дык усе разам; Калі сьмяёмся – Да болю ў жыватах; I калі чокаемся – Да бою чарак.
1979
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|