РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзень настае
Дзень настае,
Вецер з дрэў
Сон лістоў атрасае.
Гаснуць адна за другой,
Ападаючы, зоркі.
Там, дзе дарога
Губляецца за небакраем, –
Дзіўнае дзіва! –
Жар-птушка
Сьпявае на ўзгорку.
 
Ціха крадуся.
Мо ўдасца
Пяро залатое
Мне раздабыць,
Каб усе казкі яваю сталі.
Вось ужо блізка,
Здаецца, дастану рукою.
Ды раптам ня птушка,
А сонца з-пад рук
Узьлятае.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.