Няўжо ты ўжо забылася Пра нашы сьцежкі ўсе – Лясныя, запаветныя Ў някранутай расе. Каб іх ізноў наведала Ці прыгадала ты, Пяром сасны на воблаках Пішу свае лісты. Лісты – аблокі гэтыя Пад перашум вятроў Штодзённа шлю я да цябе З ключамі журавоў. Шлю да цябе і думаю: Не за гарой зіма, А ад цябе ніякага Адказу ўсё няма. Ці, можа, нашы сьцежкі ўсе Заслаў туман сівы, Ці, можа, недзе зьбіліся Ў дарозе журавы.
1979
|
|