РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пачалі ўспамінаць
Пачалі ўспамінаць
Нашы даўнія стрэчы,
Калі дрэвы ў Эдэме
Былі маладымі,
З палахліваю завязьзю
Першай спакусы,
I калі на кары,
Побач з сэрцам сваім,
Што прабіта стралой,
Выразаўтваё імя,
Калі рыфма была
Пропускам на Парнас,
Восьмым цудам
Здаваўся маўклівы экран,
А дэтэктара піск –
Марсіянскім сігналам.
I ўсё проста было,
I ўсё вытлумачальна,
I ня зналі яшчэ,
Што ня зналі нічога...
Пачалі ўспамінаць
I дзівіцца былому.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.