РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
О родная зямля!
Ты – кніга вечнага жыцьця,
Ня раз я плугам раскрываў
Твае старонкі-скібы
I вывучаў па іх
Тваю гісторыю,
Запісаную валунамі,
Крывёй, агнём і потам.
 
Сярод імён славутых
Я знаходзіў
Імёны блізкіх
I сяброў –
Тых, хто засяваў цябе,
Хто ад ліхой навалы бараніў,
Хто цябе ўславіў
Сваёй працай, песьняй.
I шчасьця большага
Ня знаю я,
Як быць запісаным
Ў тваёй вечнай кнізе.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.