РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Перад Новым годам
Кардыяграма – як піла
З зубамі вышчарбленымі
На сукаватых гадах.
Настрой – не навагодні.
Хацеў нат выключыць тэлефон,
Каб не адказваць
На дакучаньне: «Як чуешся?»
Але нейкі малы, пераблытаўшы
Нумар тэлефона,
Запытаўся, ўсхваляваны:
«Вы ня дзед-мароз?»
І мне, чалавеку,
Які сыграў на сцэне жыцьця
Многія ролі,
Так захацелася пабыць дзедам-марозам,
Пахадзіць па дзіцячых садах,
Па маім горадзе,
Па зямлі,
Упрыгожанай ёлкамі, агнямі,
Навагоднімі казкамі...
 
Сяджу ля тэлефона
І чакаю выкліку.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.