РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я люблю людзей, якія вераць
У буслоў, што нам вясну прыносяць,
У ваду, што наталяе смагу,
У зярно, што каласіцца ў полі,
У любоў, што зоры запаляе,
У агонь, што грэе нашы сэрцы,
У дарогу, што вядзе, да сонца,
У бясьсьмерце сваёй роднай мовы,
У легэнды ўсіх народаў сьвету,
У сяброўства, што злучае рукі...
 
I асьцерагаюся заўсёды
Тых людзей, што ні ва што ня вераць.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.