РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
І я далей іду
Здавалася, што навакол – нікога
I толькі я адзін іду дарогай.
 
Ды ўстала сонца, і мой цень зьявіўся,
А потым весьні вецер далучыўся,
 
А потым спадарожнікамі сталі
Пагоркі нарачанскія і далі,
 
I прыдарожныя бярозы, хвоі,
I птушкі і аблокі нада мною.
 
Спынілася папутная машына,
Шафёр мне прапануе: – Мо падкінуць?
 
Я дзякую яму: – Усіх дарэшты,
Хто разам крочыць, брат, не забярэш ты.
 
I я далей іду па родным краі.
I спадарожнікаў ў мяне ўсё прыбывае.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.