 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Асфальт. Асфальт. Асфальт. I я ледзь не забыў, Што ёсьць зямля жывая, Па якой пратупала Маё юнацтва басанож. I раптам Сёньня чую Знаёмы нейчы голас. Спыніўся. А гэта – Асфальт прабіўшы Залпам веснавой травы, Мяне аклікнула зямля.
1979
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|