РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Пад асеньнім дажджом
Як хутка дні і ночы
У беззваротны вырай
Кудысьці адлятаюць!
А ты марудзіш недзе
I да мяне ня едзеш.
Вось і зязюлі ў лесе
Даўно адкукавалі.
Сяўцы сяўбу закончылі.
Праводжу журавоў.
 
Сядзіць адна варона
Чарнявая на плоце,
Якую без прычыны
Мы часта крыўдзім, ганім,
Хаця яна, прызнацца,–
Адна зь вярнейшых птушак:
Заўсёды разам з намі
Вяснуе і зімуе,
То цешыць, то маркоціць,
 
Але я сёньня толькі
Змог ацаніць і ўзважыць
Спагаду гэтай птушкі,
Што пад дажджом асеньнім
Чакаць дапамагае
Цябе.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.