РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Можна ўратавацца
Ад сьцюжы (расклаўшы агонь),
Ад ліўня (схаваўшыся пад парасонам),
Ад грыпу (купіўшы адпаведныя пілюлі),
Ад несправядлівасьці (зьвярнуўшыся ў суд),
Ад землетрасеньня (выбегшы з хаты),
І толькі ніхто ня знае,
Як ратавацца ад зладзеяў часу –
Мнагасэрыйных фільмаў.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.