 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Насаты дзяцел сеў на пень. I пень пласьцінкай патэфоннай Уздрыгнуў раптам і запеў Сасной знаёмаю стозвоннай, I галасамі ўсіх вятроў, Што тут калісьці бушавалі Ля партызанскіх буданоў Пад гоман нарачанскай хвалі. I я застыў у гушчары, Нібы ўспамінамі загушкан: Хаця б ня спудзіць у бары Ні рэха і ні гэтай птушкі.
1979
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|