РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Алешына
У кожнага дрэва пагудка свая,
Якой яно ўслаўлена, ўсьцешана,
I толькі над Нараччу недзе мая
Забытай сумуе алешына,
Хоць зь ёю зраўняцца ня можа ніхто
Ў жывучасьці, сьціпласьці, шчырасьці,
Хоць бура згінала яе разоў сто –
Патрапіла выстаяць, вырасьці,
Таму яе слаўлю я песьняй сваёй,
I каб сьветлых дзён не паменшала,
Калі будзеш ты на радзіме маёй,
Прышлі хоць лісточак алешыны.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.