Неасьцярожна Зламаў галінку бярозкі, Спудзіў з гнязда жаўрука, Зайцу перабег дарогу, Не даслухаў скаргі кнігаўкі, Не вярнуў небу апаўшай зоркі, Не падняў крошкі хлеба, Не напісаў табе трынаццатага пісьма... Вось колькі грахоў натварыў За тваю адсутнасьць. Можа, ты і даравала б, Але цябе ўсё няма.
1979
|
|