РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзьве песьні
Цецярук дзьве песьні знае.
Калі восеньню сьпявае:
«Прадаю вясельны бубен
I купляю сабе шубу», –
Значыць, хутка лютай сьцюжай
Над зямлёю сьнег закружыць.
А калі другую песьню
Ён сьпявае ранкам весьнім:
«Прадаю я сваю шубу
I купляю гулкі бубен», –
Значыць, хутка зноў ігрышча
Загрыміць на такавішчы,
Значыць, зноў вясельле будзе
I бярозавік піць будзем.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.