РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Вось ізноў
Пусьціліся даганяць лета
Вятры з аблокамі,
Птушкі зь імглой,
Гаручая лістота дрэў,
Грузавікі на гасьцінцы
I клубы дыма
З палявых кастроў,
На якіх пячом бульбу.
 
Я гляджу ім усьлед і думаю:
Ці дагоняць?
Ці вернуцца?
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.