РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я цябе сягоньня стрэціў.
А чаму, скажы, ня ўчора,
А яшчэ лепш – пазаўчора,
Калі поўдзень мой был сьвецел.
 
Калі мне зязюлі часта
Шчодрыя гады дарылі,
А цыганкі варажылі
Пра нязьведанае шчасьце.
 
Калі за маім застольлем
Было меней песень сумных,
А бясед сяброўскіх шумных,
Звонкіх чарак было болей.
 
I ўсё ж рад я гэтай стрэчы,
Што ўспаміны абудзіла,
Весьнім сонцам азарыла
Мой асеньні позьні вечар.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.