РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Помню, мяне разбудзілі:
Нёман – бруістаю скрыпкай,
Вецер – гармонікам гулкім,
Месяц – няўрымсьлівым бубнам.
Нават і сам не заўважыў,
Як я да іх далучыўся,
I ўсё жыцьцё валачуся
Зь імі па родных дарогах.
 
Калі пачуеце часам
Гул на вясновай дарозе,
Знайце: ідуць валачобнікі –
Нёман з бруістаю скрыпкай,
Вецер з гармонікам гулкім,
Месяц зь няўрымсьлівым бубнам
І я.
 
1979
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.